Журналісты з Кітая наведалі індустрыяльны парк "Вялікі камень"

16 апреля 2019
Журналісты найбуйнейшых СМІ Кітая  прыбылі ў Мінск, каб падрыхтаваць цыкл рэпартажаў аб кітайска-беларускім супрацоўніцтве. 

Сёння - першы дзень афіцыйнага прэс-тура для дваццаці карэспандэнтаў, фатографаў і тэлеаператараў.  Госці з Кітая  ў першую чаргу наведалі індустрыяльны парк "Вялікі камень".  Інтарэс  датычыўся   магчымасцяў для інвестараў, падатковых прэферэнцый і тэмпаў будаўніцтва прамысловых і сацыяльных аб'ектаў. Убачылі і прынцып работы  сістэмы  "Адна станцыя",  дзе рэзідэнт можа за некалькі гадзін прайсці працэдуру рэгістрацыі.

Прэс-тур праходзіць напярэдадні  другога міжнароднага форуму "Адзін пояс, адзін шлях". Ён адбудзецца ў канцы красавіка ў Пекіне.  Па асабістым запрашэнні старшыні КНР  Сі Цзіньпіна  ў форуме прыме ўдзел і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.