Улады Грэцыі накіравалі дадатковыя сілы паліцыі на востарў Кос

13 августа 2015

Ужо некалькі дзён там не спадае напруга паміж мігрантамі і мясцовымі вартавымі парадку. Раней мэр вострава звярнуўся да Афін з заклікам вывезці перасяленцаў морам, бо яны кожны дзень сотнямі прыбываюць на Кос. Насельніцтва вострава стала больш на чвэрць. Рэгістрацыйнай базай для тысяч мігрантаў стаў мясцовы стадыён. Узрастае сацыяльная напружанасць. Некаторыя з перасяленцаў уступаюць у канфрантацыю з паліцыяй.