Улады Германіі маюць намер кантраляваць месенджары

25 мая 2019

Кампаніі павінны супрацоўнічаць з праваахоўнікамі і па рашэнні суда падаваць тэксты чатаў і званкоў. Як паведамляе выданне "Шпігель Анлайн", з такім патрабаваннем выступіў міністр унутраных спраў краіны. Месенджары, якія адмовяцца ад супрацоўніцтва, заблакіруюць. Як сцвярджаецца, зроблена гэта для бяспекі і процідзеянні тэрарызму. Правілы павінны ўступіць у сілу да канца года.