Вільнюс дачакаўся: у Літву прыбываюць першыя нямецкія ваенныя

8 апреля 2024

Вільнюс дачакаўся: нямецкія боты зноў топчуць літоўскую зямлю. Першая група з саставу прыпісанай да прыбалтыйскай рэспублікі брыгады бундэсвера сёння прыбывае на месца службы. Размова аб 20 вайскоўцах, якія будуць занятыя планаваннем і далейшымі практычнымі крокамі перадыслакацыі.

Чакаецца, што да канца года асабісты састаў групы будзе павялічаны да 150 чалавек. Асноўныя сілы перадыслакуюць у 2025-2026-м. Увогуле Германія плануе размясціць у саставе брыгады на тэрыторыі Літвы каля 5 тысяч салдат і грамадзянскіх асоб. Выдаткі на размяшчэнне складуць парадку 800 мільёнаў еўра.