Новыя беларусы: украінская сям'я з пяці чалавек атрымала беларускае грамадзянства

9 декабря 2021

Яшчэ адна сям'я ўкраінцаў з Драгічынскага раёна атрымала беларускае грамадзянства. Аформіць пашпарты стала магчымым дзякуючы ўказу Прэзідэнта. Нагадаем, падчас Вялікай размовы кіраўнік дзяржавы даручыў дапамагчы ўкраінскім перасяленцам, якія асвоіліся і хочуць жыць у нашай краіне. Сям'я Краўчук была вымушана пакінуць Данецк. Муж і жонка прыехалі ў Беларусь фактычна без рэчаў і з маленькім дзіцем на руках. За 7 гадоў яны ўладкаваліся і лічаць сябе сапраўднымі беларусамі. А зараз у іх ёсць і законнае права. Марыя Тройніч працягне (відэа).