Вестмінстэрскі палац у Лондане знаходзіцца ў аварыйным стане

16 апреля 2019

У Брытаніі  задумаліся аб небяспеках, што пагражаюць старажытным будынкам.  У аварыйным стане знаходзіцца  Вестмінстэрскі палац, дзе засядае парламент.  Нядаўна сход ніжняй палаты быў спынены з-за таго, што са столі лінула вада.  А капрамонт будынка пачнецца толькі праз шэсць гадоў. Маштабная рэканструкцыя  вядзецца і ў будынку лонданскай рэзідэнцыі каралевы, прычым Лізавета Другая працягвае жыць  у Букінгемскім палацы і выконваць свае абавязкі ў звычайным рэжыме.