10 пасажыраў атрымалі траўмы падчас палёту з Прышціны ў Базель

18 июня 2019

НЗ у паветры. 10 пасажыраў атрымалі траўмы падчас палёту з Прышціны (Косава) у швейцарскі Базель. Лайнер трапіў у зону моцнай турбулентнасці за паўгадзіны да пасадкі. Самалёт трэсла 10 хвілін. Адна паветраная яма апынулася вельмі глыбокай. Пасажыраў падкінула ўверх. У праходзе не змагла выстаяць на нагах і сцюардэса, якая развозіла  гарачыя напоі. 

Посуд і кубкі таксама ўзляцелі ў паветра - кіпень апарыў пасажыраў. Ім аказалі медыцынскую дапамогу пасля прызямлення. Усяго на борце быў 121 чалавек.