Верталёт і турыстычны самалёт сутыкнуліся над Італіяй. Загінулі пяць чалавек

26 января 2019

Верталёт і турыстычны самалёт сутыкнуліся над Італіяй. Загінулі пяць чалавек, яшчэ дваіх удалося выратаваць, яны дастаўленыя ў шпіталь. Здарэнне адбылося ў заходніх Альпах недалёка ад мяжы з Францыяй. Паветраныя судны ўпалі на ляднік.