Вярхоўная Рада Украіны сабралася на экстраннае пасяджэнне

2 марта 2014

Вярхоўная Рада Украіны ў гэтыя хвіліны сабралася на экстраннае пасяджэнне. Яно прысвечана сітуацыі ў Крыме. Пасяджэнне праходзіць у закрытым рэжыме, без доступу журналістаў у залу. Паведамляецца, што дэпутаты таксама плануюць разгледзець пытанне аб увядзенні ў краіне надзвычайнага альбо ваеннага становішча. Зараз войскі Украіны прыведзены ў поўную баявую гатоўнасць у адпаведнасці з указам выконваючага абавязкі прэзідэнта Аляксандра Турчынава. Савет бяспекі Украіны паведамляе, тое, што адбываецца ў ваенкаматах - не мабілізацыя. Камісарыяты выклікаюць тых ваеннаабавязаных, у кім ёсць неабходнасць.


Раней Кіеў звярнуўся па дапамогу ў НАТА. Генеральны сакратар альянсу Андэрс Фог Расмусен аб'явіў аб скліканні тэрміновых пасяджэнняў Паўночнаатлантычнага савета і камісіі НАТА - Украіна. Яны пройдуць сёння ў Бруселі ў другой палове дня.