Венгрыя ўмацоўвае свае межы

21 сентября 2015

Венгрыя ўмацоўвае свае межы, абараняючыся ад патоку бежанцаў, які не паддаецца кантролю. Заканчваецца будаўніцтва чарговай сцяны, якая адгародзіць Венгрыю ад суседняй Харватыі. На адным з пагранічных пераходаў усталяваныя высокія металічныя вароты, сюды сцягваюць армію. Такіх умацаваных раёнаў уздоўж харвацка-венгерскай мяжы ўжо некалькі на дзясяткі кіламетраў.

У Славенію, між тым, толькі за апошнія два дні прыбылі больш як 2 тысячы чалавек. З-за гэтага закрытыя ўсе КПП на мяжы з Харватыяй і поўнасцю спынены чыгуначныя зносіны. Раней такое ж рашэнне прыняла Балгарыя. Тым часам Чэхія мабілізуе вайскоўцаў для абароны сваіх межаў ад вымушаных перасяленцаў. Таксама ў Генштабе не выключаюць, што могуць адправіць некалькі тысяч сваіх прадстаўнікоў у лагеры для бежанцаў у Турцыі, Іарданіі і Ліване. У Празе мяркуюць, што калі палепшыць умовы жыцця ў лагерах ля межаў Сірыі і Ірака, то многія бежанцы адмовяцца ад рызыкоўнага шляху ў Еўропу.