Расійскі Су-24 пацярпеў крушэнне на мяжы паміж Сірыяй і Турцыяй

24 ноября 2015

Паводле слоў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, борт быў збіты над тэрыторыяй Сірыі ракетай "паветра-паветра", пушчанай турэцкім знішчальнікам F-16. Пуцін назваў інцыдэнт у Сірыі ўдарам у спіну, які нанеслі памагатыя тэрарызму. У сваю чаргу прэм'ер-міністр Турцыі Ахмет Давутаглу адзначыў, што краіна мела права рабіць усё, што неабходна для таго, каб гарантаваць уласную бяспеку. Паводле яго слоў, такім чынам Турцыя адрэагавала на парушэнне паветранай прасторы дзяржавы.

Су-24 удзельнічаў у аперацыі па барацьбе з экстрэмісцкай групоўкай "Ісламская дзяржава". Паводле апошніх звестак, загінулі абодва пілоты бамбардзіроўшчыка, які, як паведамілі ў расійскім Міністэрстве абароны, ішоў на вышыні 6 тысяч метраў.