Венецыянскі Палац дожаў абрабавалі

4 января 2018

Брошку і завушніцы выкралі з выставы індыйскіх каштоўнасцяў. Сігналізацыя, якая спрацавала своечасова, злачынцам не перашкодзіла, і яны ўцяклі. Італьянская паліцыя зараз правярае запісы з камер назірання. Аб'яўлены кошт выкрадзеных прадметаў каля 30 000 еўра, але насамрэч яны, хутчэй за ўсё, каштуюць мільёны, пішуць італьянскія СМІ. Рабаванне адбылося ў апошні дзень працы выставы, дзе паказалі амаль 300 упрыгожванняў эпохі Вялікіх Маголаў з прыватнай калекцыі катарскага шэйха.