Венесуэла заўтра будзе выбіраць прэзідэнта

19 мая 2018

На галоўную пасаду прэтэндуюць 5 кандыдатаў, уключаючы дзеючага лідара Нікаласа Мадура. Паводле вынікаў апошніх сацапытанняў, ён значна апярэджвае сваіх канкурэнтаў. Напярэдадні дня галасавання мы пагаварылі з паслом Венесуэлы ў Беларусі. І як было адзначана, венесуэльцы, якія пражываюць у нашай краіне, заўтра атрымаюць магчымасць прыняць удзел у выбарах. Аддаць свой голас яны змогуць з 6 раніцы да 6 вечара па Мінску.

Хасэ Хаакін Багіяана Перычы, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Венесуэлы ў Беларусі: "Мы знаходзімся на заключным этапе падрыхтоўкі да маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў у нядзелю. У спіс выбаршчыкаў на тэрыторыі краіны ўнесена больш як 20 мільёнаў чалавек, за мяжой будуць галасаваць больш за 107 тысяч чалавек. У Беларусі мы чакаем каля 133 грамадзян. Хачу адзначыць, што ў Венесуэле створана каля 24 тысяч выбарчых тысяч участкаў і 274 участкі за мяжой, і адзін з іх - у Беларусі".

Прэзідэнцкая выбарчая кампанія ў Венесуэле пачалася 22 красавіка. Да гарантавання бяспекі на выбарах улады краіны прыцягваюць больш за 300 тысяч вайскоўцаў і супрацоўнікаў сілавых структур.