Венесуэла выдварае трох амерыканскіх дыпламатаў

1 октября 2013

Прэзідэнт краіны Нікалас Мадура абвясціў іх персонамі нон грата і абвінаваціў у фінансаванні правых сіл, дзейнасць якіх была накіраваная на сабатаж энергетычнай сістэмы краіны. Дыпадносіны Венесуэлы і ЗША ўжо амаль тры гады падтрымліваюцца толькі на ўзроўні павераных у справах. У канцы 2010 паслом ЗША ў Каракасе быў прызначаны Лары Палмер, які, пасля зацвярджэння яго кандыдатуры, выступіў у Кангрэсе і заявіў аб нізкай маралі венесуэльскіх вайскоўцаў і іх сувязях з калумбійскімі паўстанцамі. У адказ на гэта прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес заявіў, што гэты спадар ніколі не будзе паслом у Каракасе, а Белы дом, які настойваў на яго кандыдатуры, здзяйсняе агрэсію супраць Венесуэлы. Пазней, Вашынгтон адмовіў у візе паслу Венесуэлы ў ЗША, якому прыйшлося вярнуцца на радзіму.