Валянціна Церашкова сёння адзначае 80-гадовы юбілей

6 марта 2017

Яна ўпісала сваё імя ў гісторыю космасу залатымі літарамі. 80-гадовы юбілей сёння адзначае Чайка - першая ў свеце жанчына-касманаўт і дагэтуль адзіная, якая ажыццявіла палёт у адзіночку, Валянціна Церашкова. Валянціна Уладзіміраўна нарадзілася ў сям'і выхадцаў з Беларусі. Працавала на шынным заводзе, на тэкстыльным камбінаце. А ў космас яе прывяла любоў да парашутнага спорту. Першы палёт жанчыны-касманаўта адбыўся ў чэрвені 1963 года. А родным Церашкова перад гэтым сказала, што з'язджае на спаборніцтвы. За 72 гадзіны ў космасе яна зрабіла 49 абаротаў вакол планеты і пераадолела 2 мільёны касмічных кіламетраў. Герой Савецкага Саюза, генерал-маёр Церашкова прызнаная "Жанчынай стагоддзя".