У заапарку Вашынгтона панда прыйшла ў захапленне ад снегу

24 января 2016

Убачыўшы горы снегу, яна прынялася куляцца ў гурбе. Супрацоўнікі знялі бамбукавага мішку на відэа і выклалі ў свой акаўнт у Twitter . За некалькі гадзін пост сабраў больш за сто тысяч рэпостаў і лайкаў. Варта адзначыць, што іншыя жывёлы, якіх знялі працаўнікі заапарка, таксама нядрэнна адчувалі сябе ў вялізных гурбах снегу, зусім не спалохаўшыся.