Мінску адбылася генеральная рэпетыцыя шэсця да Дня Перамогі

4 мая 2014

Генеральная рэпетыцыя шэсця да Дня Перамогі адбылася ўчора позна ўвечар у цэнтры Мінска. Свае рухі рэпеціравала рота ганаровай варты. Праехалі і аўтамабілі мінулых гадоў. У іх 9 мая ганаровыя месцы зоймуць ветэраны.


За рэпетыцыяй назіраў Уладзімір Каралёў. Роўна ў 22:00 галоўны праспект сталіцы замёр. Цішыню парушалі толькі гукі ваеннага аркестра і чаканка кроку роты ганаровай варты.


Начная рэпетыцыя святочных мерапрыемстваў у цэнтры Мінска - рэдкі шанец зірнуць на звыклае відовішча. Бо наступны раз салдаты роты ганаровай варты тут будуць адбіваць свой дакладны крок ужо раніцай 9 мая.


На гэты момант зводная рота ганаровай варты гатовая на 100%. Па часе шэсце зойме каля 30-40 хвілін + ускладанне.


Сінхронныя рухі і даведзеная да аўтаматызму зладжанасць дзеянняў выклікалі непадробную цікавасць у выпадковых прахожых.


9 мая па галоўным праспекце сталіцы праедзе і ваенная тэхніка мінулых гадоў. У аўтамабілях ганаровыя месцы зоймуць героі Перамогі - ветэраны. У цэлым, на думку камандзіраў, рэпетыцыя прайшла паспяхова. Не праверылі толькі піратэхніку. 30 залпаў святочнага салюта дадуць 9 мая ў 22:00.


У цэлым 2014 для нашай краіны асаблівы. Сёлета адзначаецца 70-я гадавіна вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На працягу ўсяго года шматлікія мерапрыемствы прымеркаваныя менавіта да гэтай знамянальнай даты.


9 мая ўся краіна ператворыцца ў вялікую канцэртную пляцоўку. Самыя яркія святкаванні традыцыйна пройдуць у сталіцы. У Дзень Вялікай Перамогі ў Мінску стартуе і чэмпіянат свету па хакеі.