У Жэневе - чарговы раўнд перамоў па ядзернай праграме Ірана

22 февраля 2015

Як чакаецца, удзел у ім прымуць дзяржсакратар ЗША Джон Керы і міністр замежных спраў Ірана Махамад Джавад Зарыф. На сустрэчу ў Жэневу таксама прыбываюць прадстаўнікі Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі, Кітая і Расіі. Дыпламатычныя намаганні будуць накіраваны на выпрацоўку ўсёабдымнага пагаднення.