У Паўднёвай Карэі заступіў на баявое дзяжурства новы комплекс амерыканскай сістэмы ПРА.

13 сентября 2017

Дадатковыя чатыры пускавыя ўстаноўкі размешчаныя на базе Санчжу. Іх далучылі да радараў і ўвялі ў лад, нягледзячы на пратэсты мясцовых жыхароў. Нагадаем, раней Расія і Кітай назвалі ПРА ЗША ў Паўднёвай Карэі пагрозай бяспецы ў рэгіёне. Зрэшты, афіцыйны Сеул растлумачвае устаноўку комплексаў абаронай ад пагрозы, якую нясуць ракетныя выпрабаванні КНДР.