У Паўднёвай Карэі ад каронавіруса памерлі яшчэ два чалавекі

15 июня 2015

У Паўднёвай Карэі новыя ахвяры блізкаўсходняга рэспіраторнага сіндрому. Яшчэ 2 чалавекі памерлі. Агульная колькасць ахвяр узрасла да 17-ці. Паводле афіцыйных звестак, зараз заражаныя 150 чалавек. Бальніца, якая і стала эпіцэнтрам размнажэння віруса, была закрытая. Не працуюць усе навучальныя ўстановы, адмененыя масавыя мерапрыемствы. Нагадаем, успышка захворвання ў Паўднёвай Карэі адбылася ў сярэдзіне мая. Вірус суправаджае ліхаманка, кашаль і пнеўманія, якая набывае цяжкую форму і паражае лёгкія.