У Японіі сёння ўспамінаюць ахвяр землетрасення

11 марта 2015

У Японіі сёння ўспамінаюць ахвяр землетрасення магнітудай 9. Выкліканае ім цунамі прывяло да разбуральных наступстваў. Стыхія амаль імгненна знішчыла дзясяткі гарадоў. З зямлі былі сцёртыя сотні вёсак. Паводле апошніх падлікаў, 11 сакавіка 2011 года загінулі або прапалі без весткі каля 19 тысяч чалавек. Аднаўленчыя работы ў пацярпелых раёнах працягваюцца. Японіі яшчэ прыйдзецца патраціць больш  за 250 мільярдаў долараў.