У Японіі амаль дзве тысячы чалавек начавалі ў цягніках

25 января 2018

З-за моцнага снегападу саставы ехалі з вялікім спазненнем - да трох з паловай гадзін. Людзі, якія ехалі познім рэйсам, не паспелі на перасадку і захраснулі на чыгуначных станцыях. За суткі толькі ў Токіа выпала больш як 20 сантыметраў снегу, адчаго здарыўся транспартны калапс.

У Кітаі іншая бяда. Анамальны мароз скаваў паўночныя рэгіёны КНР. У раёне горнага хрыбта Вялікі Хінган тэмпература дасягнула адзнакі мінус 50 градусаў. Гэта рэкорд больш як за паўстагоддзя. Паслязаўтра ў большасці гарадоў на паўночным усходзе Кітая пацяплее да мінус 30.