У Венесуэле стартавалі самыя маштабныя грамадзянска-ваенныя вучэнні за апошнія два стагоддзі

11 февраля 2019

У іх прымаюць удзел узброеныя сілы і народнае апалчэнне. Манеўры прадоўжацца ў рэгіёне да пятніцы. Вучэнні адкрыў асабіста прэзідэнт Венесуэлы. Нікалас Мадура азнаёміўся з узорамі ваеннай тэхнікі і падкрэсліў, што будуць выдзяляцца дадатковыя сродкі на закупку сучаснага ўзбраення. Вучэнні прымеркаваныя да 200-годдзя Ангастурскага кангрэса, на якім у 1819 годзе была абвешчана незалежнасць Венесуэлы.