У Венесуэле аб'яўлена трохдзённая жалоба па загінуўшых у выніку паводак

10 октября 2022

Трохдзённая жалоба аб'яўлена ў Венесуэле. У выніку паводак загінулі 25 чалавек. 52 прапалі без весткі. Стыхія абрынулася на поўнач краіны ў ноч на нядзелю. З берагоў выйшлі некалькі горных рэк. 

У зоне бедства няма святла, разбураны або затоплены жылыя дамы і іншыя будынкі. У пошукава-выратавальных работах удзельнічае больш як тысяча вайскоўцаў. Жыхары пацярпелых раёнаў эвакуіраваныя ў часовыя прытулкі.