У Вялікабрытаніі рассакрэцілі чарговую партыю матэрыялаў з дзяржархіва пра НЛА

22 июня 2013
Адзначаецца, што ў 2001 годзе брытанскія ўлады атрымалі каля 150 паведамленняў аб невядомых лятаючых аб'ектах, а да лістапада 2009-га іх колькасць ужо перавысіла 600. Партыя з 25-ці апублікаваных папак з'яўляецца апошняй у серыі рассакрэчаных звестак пра НЛА. Як паведамляецца, абароннае ведамства Вялікабрытаніі вырашыла больш не траціцьь час і грошы на іх аналіз, палічыўшы, што за паўстагоддзя назіранняў так і не ўдалося знайсці канкрэтных доказаў візітаў іншапланецян або ваеннай пагрозы з іх боку.