У Вялікабрытаніі з'явіўся сайт знаёмстваў для кароў

15 февраля 2019

Замежныя аграрыі таксама ўкараняюць свае ноу-хау ў развіццё сельскай гаспадаркі. Так, у Вялікабрытаніі з'явіўся сайт знаёмстваў для кароў. Выбар жывёлы, зразумела, будуць рабіць не самі, а іх гаспадары-фермеры. Карыстальнікі змогуць пазнаёміцца на сайце з вонкавым выглядам і генетычнымі параметрамі жывёл у іх анкетах. Ініцыятарамі дадатка выступілі прадстаўнікі адной з жывёлагадоўчых кампаній, заяўляючы, што жывёлам знайсці ідэальную пару яшчэ больш складана, чым людзям.