Заўтра стартуе датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Беларусі

3 августа 2020
Аддаць свой голас да нядзелі мае права грамадзянін, які не зможа прагаласаваць 9 жніўня альбо ў гэты дзень не будзе знаходзіцца па месцы жыхарства.

Такім чынам, прагаласаваць датэрмінова можна з 4 па 8 жніўня. Участкі будуць адкрытыя з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін кожны дзень. За выключэннем санаторыяў, прафілакторыяў, дамоў адпачынку, бальніц - там выбаршчыкаў чакаюць у асноўны дзень галасавання (гэта значыць, у найбліжэйшую нядзелю).

Бюлетэнь выдаецца выбаршчыку пасля прад'яўлення дакумента, які пацвярджае асобу. Усяго на прэзідэнцкіх выбарах будуць працаваць 5 767 участкаў для галасавання. У тым ліку 44 за межамі краіны.


Тэгі:

#Выборы 2020