У Вялікабрытаніі будуць прадаваць цыгарэты без брэнда

22 января 2015

Урад Злучанага Каралеўства мае намер унесці закон аб уніфікацыі тытунёвых упаковак. Гэта значыць, што цыгарэты любых марак будуць прадавацца ў аднолькавых пачках. Калі парламент прыме дакумент да майскіх выбараў, то ён уступіць у сілу ўжо ў наступным годзе. Паводле афіцыйных звестак, у Вялікабрытаніі не менш як 80 тысяч чалавек штогод паміраюць ад наступстваў курэння.