У Ватыкане святочнае набажэнства правёў Папа Рымскі Францыск

13 апреля 2014

У Ватыкане святочнае набажэнства з нагоды Пальмавай нядзелі правёў Папа Рымскі Францыск. Кіраўнік Рымска-Каталіцкай Царквы аб'ехаў плошчу Святога Пятра ў белым адкрытым аўтамабілі, а затым блаславіў пальмавыя і аліўкавыя галіны, якія прынеслі на імшу кардыналы, епіскапы, святары і тысячы вернікаў.


У гонар свята, з якога пачынаюцца ўрачыстасці велікоднага тыдня, плошчу Святога Пятра ператварылі ў квітнеючы сад з аліўкавымі і персікавымі дрэвамі.