У штаце Тэхас падчас байкерскіх разборак не абышлося без ахвяраў

18 мая 2015

Паводле інфармацыі, якая паступае, у перастрэлцы паміж мотагрупоўкамі загінулі 9 чалавек, 18 атрымалі раненні. Канфлікт узнік у адным з рэстаранаў і перарос у бойку на паркоўцы. Спачатку ў ход пайшлі нажы, ланцугі і дубінкі, а потым адкрылі страляніну. Адна са сведак распавяла, што паркоўка нагадвала зону баявых дзеянняў. Паводле яе слоў, падчас перастрэлак было зроблена каля ста стрэлаў.