Ва Узбекістане сёння выбіраюць прэзідэнта

4 декабря 2016

Галасаванне прызнана адбыўшымся. Яўка выбаршчыкаў ужо склала амаль 60%, паведамілі ў ЦВК краіны. У выбарах удзельнічаюць 4 кандыдаты. Гэта выконваючы абавязкі кіраўніка дзяржавы Шаўкат Мірзыёеў (фаварыт перадвыбарнай гонкі, паводле слоў палітолагаў), старшыня цэнтральнага савета Народна-дэмакратычнай партыі Хатамжон Кетмонаў, намеснік спікера ніжняй палаты парламента Сарвар Атамурадаў і старшыня выканаўчага камітэта Сацыял-дэмакратычнай партыі "Справядлівасць" Нарымон Умараў. Галасаванне прадоўжыцца да 8 вечара па мясцовым часе. За ходам выбараў сочаць міжнародныя назіральнікі, у тым ліку і старшыня ЦВК Беларусі.