Ва ўкраінскім Цярнопалі вандалы зноў апаганілі помнік ахвярам Халакосту

28 апреля 2018
Гэтым разам манумент падпалілі. Акт вандалізму зняла камера назірання. На запісе відаць, як мужчына падыходзіць да помніка, кідае ў яго бутэльку з запальнай сумессю і ўцякае. Пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу. Гэта ўжо не першы такі выпадак. Так, у лютым яго размалявалі свастыкай, раней аблівалі фарбай. Помнік усталяваны на месцы масавага расстрэлу яўрэяў з Цярнопаля. У гады Вялікай Айчыннай вайны нацысты забілі больш за сто тысяч мясцовых жыхароў.