Ва Украіне сёння адзначаюць Дзень дзяржаўнага флага

23 августа 2014
У Кіеве на Сафійскай плошчы ў цырымоніі ўзняцця флага прыняў удзел прэзідэнт Пётр Парашэнка. На мерапрыемства прыйшлі таксама экс-кіраўнікі краіны Леанід Краўчук, Леанід Кучма і Віктар Юшчанка, прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк, міністры і дэпутаты. Ганаровай госцяй урачыстасці стала нямецкі канцлер Ангела Меркель. Сёння яна сустрэнецца з Пятром Парашэнкам і Арсеніем Яцэнюком. Заўтра ва Украіне будуць адзначаць Дзень незалежнасці. У цэнтры Кіева, на Крашчаціку, пройдзе ваенны парад.