Ва Украіне разбіраюцца са скандальным інцыдэнтам

7 ноября 2017

Некалькі гадзін таму вандалы залілі цэментам Вечны агонь у парку Славы ў цэнтры Кіева.

Камунальныя службы ўжо ачысцілі мемарыял. Полымя загарэлася зноў. Улады горада запатрабавалі пакараць вінаватых. Нагадаем, падчас Вялікай Айчыннай Украіна панесла трагічныя страты – больш за Вялікабрытанію, Канаду, ЗША і Францыю разам узятыя. Паводле розных ацэнак, загінулі каля 10 мільёнаў украінцаў, уключаючы паўмільёна ахвяраў халакоста.