Ва Украіне разбіўся знішчальнік Су-27

16 октября 2018

Ён належаў узброеным сілам краіны. Інцыдэнт адбыўся падчас навучальна-баявога палёту ў Вінніцкай вобласці.

Загінулі двое пілотаў, у тым ліку амерыканскі вайсковец, паведамляе прэс-служба Генштаба Узброеных сіл Украіны. Крушэнне адбылося падчас авіяцыйных тактычных вучэнняў "Чыстае неба - 2018", якія праходзяць пры ўдзеле ЗША. Зараз праводзяцца пошукава-выратавальныя мерапрыемствы.