Ва Украіне экстрэмісты захапілі будынак Міністэрства юстыцыі

27 января 2014
Ва Украіне ўзбуджана крымінальная справа па факце захопу экстрэмістамі будынка Міністэрства юстыцыі. Мінулай ноччу туды ўварваліся радыкалы ў масках і шлемах. У руках у іх былі драўляныя і металічныя палкі. У памяшканні быў учынены сапраўдны пагром. Кіеўская міліцыя пакуль не прымае ніякіх дзеянняў супраць парушальнікаў парадку, але ў Мінюсце заклікаюць адказных за інцыдэнт пакінуць будынак. У адваротным выпадку - Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны паставіць пытанне аб увядзенні ў краіне надзвычайнага становішча.