У Турцыі сёння праходзяць першыя прамыя прэзідэнцкія выбары

10 августа 2014
Дагэтуль кіраўніка дзяржавы выбіраў парламент. Правам голасу ў краіне валодаюць больш за 52 з паловай мільёны чалавек. За прэзідэнцкае крэсла змагаюцца тры кандыдаты. Гэта прэм'ер-міністр і кіраўнік кіруючай Партыі справядлівасці і развіцця Таіп Эрдаган, адзіны кандыдат ад апазіцыі Экмеледзін Іхсанаглу і прадстаўнік курдаў Селяхацін Дэмірташ. Паводле апытанняў грамадскай думкі, лідарам прэзідэнцкай гонкі з'яўляецца Эрдаган. Ён карыстаецца падтрымкай больш за 55% рэспандэнтаў. Каб атрымаць перамогу ў першым туры, кандыдату трэба набраць звыш 51% галасоў. У адваротным выпадку будзе аб'яўлены другі тур.