У Турцыі пад забарону патрапіў сэрвіс Uber

2 июня 2018
Як заявіў прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган, у краіне ёсць уласная сістэма таксі, і ўлады не дазволяць замежнаму перавозчыку разбурыць яе. Стамбул абслугоўваюць каля 18 000 традыцыйных жоўтых таксі. Аднак яны прайграваюць Uber ў якасці абслугоўвання і цэнах. Дарэчы, раней Uber быў змушаны пакінуць Балгарыю, Данію і Венгрыю. Яшчэ ў некалькіх краінах Еўрасаюза кампанія працуе з абмежаваннямі.