У Турцыі шукаюць вінаватых у парушэнні будаўнічых норм

12 февраля 2023
12 лютага ў турэцкім Хатаі дасталі з-пад завалаў дваіх дзяцей, аднаму з якіх усяго 7 месяцаў. Таксама ўдалося выслабаніць 35-гадовага мужчыну. У горадзе Антак’я пасля шасцідзённага палону выратавалі 10-гадовую дзяўчынку. Усім выратаваным аказваецца неабходная дапамога. Між тым колькасць ахвяр землетрасення ў Турцыі ўжо перавысіла 24 тысячы чалавек. Улады краіны пачалі вышук больш чым ста чалавек, якія маюць дачыненне да ўзвядзення дамоў, пацярпелых або разбураных у выніку землетрасення. Іх падазраюць у парушэнні будаўнічых норм, выкананне якіх магло б захаваць сотні жыццяў. Адзін падазроны арыштаваны.