У Туркменістане адзначаюць Дзень незалежнасці

27 октября 2014

У Туркменістане сёння адзначаюць галоўнае нацыянальнае свята - Дзень незалежнасці. У Ашхабадзе на плошчы перад прэзідэнцкім палацам прайшоў ваенны парад. Узброеныя сілы краіны прадэманстравалі гледачам лепшыя ўзоры ваеннай тэхнікі. А ўвечар неба над туркменскай сталіцай расфарбуе маляўнічы феерверк. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў кіраўніка Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з Днём незалежнасці.