У Тунісе ліквідаваны завадар групоўкі, якая напала на Нацыянальны музей Бардо

30 марта 2015

Аб гэтым паведаміў прэм'ер-міністр краіны. Лакман Абу-Сакр быў галоўным арганізатарам тэракта ў музеі. У МУС Туніса таксама паведамілі, што ў той жа вечар у правінцыі Гафса былі забітыя яшчэ 8 баевікоў радыкальнай ісламісцкай групоўкі. Паводле інфармацыі ведамства, гэтыя ісламісты лічыліся аднымі з самых небяспечных у краіне.