У Тунісе арыштаваны 12 чалавек

2 июля 2015

Іх падазраюць у дачыненні да тэракта ў курортным горадзе Сус. У вышуку яшчэ двое баевікоў. Затрыманыя былі знаёмыя з тым, хто напаў на гатэль, а раней удзельнічалі ў атацы на музей Бардо ў сакавіку. Некаторыя з іх, паводле звестак следства, праходзілі падрыхтоўку ў лагеры джыхадыстаў ў Лівіі. Нагадаем, у выніку нападу на гатэль 26 чэрвеня загінулі 39 замежных турыстаў, 26 атрымалі раненні. Тэрарыст быў ліквідаваны. Адказнасць за тэракт узяла на сябе групоўка "Ісламская дзяржава". У сувязі з апошнімі падзеямі Міністэрства спорту і турызму Беларусі рэкамендуе нашым грамадзянам устрымацца ад падарожжаў у Туніс.