У цэнтры Італіі - серыя новых штуршкоў

1 ноября 2016

Італію не перастае трэсці. У цэнтры - серыя новых штуршкоў. Магнітуда апошняга - наймацнейшага - 4,7. Інфармацыі аб ахвярах і пацярпелых пакуль няма. Нагадаем, магутныя землетрасенні і афтэршокі Італія адчувае ўжо тыдзень. Дзясяткі тысяч людзей засталіся без прытулку. Каля пяці тысяч гістарычных помнікаў пацярпелі ад удараў стыхіі. Некаторыя гарады сцёртыя з твару зямлі. Прыродныя катаклізмы прывялі да прасядання зямной паверхні на 70 сантыметраў. А ўзровень Апенінскіх гор апусціўся на 40 сантыметраў.