У. Кірэеў: Амерыканцы, як заўсёды, сваім нібы саюзнікам абяцаюць залатыя горы

2 сентября 2021

Амерыканцы, як заўсёды, сваім нібы саюзнікам абяцаюць залатыя горы. У прыватнасці, паводле слоў палітолага Уладзіміра Кірэева, дзеля дапамогі Украіне яны ахвяруюць 60 мільёнаў долараў. Але не ўсё так  проста! За гэтыя грошы ўкраінцы павінны будуць купіць у гэтых жа амерыканцаў іх жа ваенную тэхніку, якую на Захадзе ўжо паспяхова спісалі. 


Спосаб правераны. Дастаткова ўспомніць, як летась амерыканцы паставілі састарэлую тэхніку для ваенна-марскіх сіл Украіны. Такі вось добры жэст ад "надзейнага партнёра".