У цэнтры Бруселя ўскладнены рух грамадскага транспарту

18 сентября 2014

У сталіцы Бельгіі сёння праводзяць мітынг 14 тысяч паліцэйскіх. Вартавыя парадку незадаволены планамі рэформы пенсіённай сістэмы. У прыватнасці, паліцэйскіх могуць пазбавіць права датэрмінова выходзіць на пенсію - да 62 гадоў. Ужо на наступным тыдні забастоўка ў Бруселі можа перарасці ва ўсеагульную па краіне.