Юныя гоншчыкі адкрылі сезон

23 мая 2017

15 кіламетраў па сталіцы на квадрацыклах. Юныя гоншчыкі адкрылі сезон. Выхаванцы цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Ленінскага раёна сталіцы праехалі праз Лошыцкі парк, Курасоўшчыну да Палаца чыгуначнікаў. Падчас падарожжа ўдзельнікі выязджалі на праезную частку. Іх суправаджаў экіпаж ДАІ. Затым на асобнай пляцоўцы аматары хуткасці паказалі экстрэмальныя трукі.

У цэнтры дадатковай адукацыі Ленінскага раёна сталіцы творчыя навыкі развіваюць 5 тысяч дзяцей. Штогод яны ладзяць выступленні. Акрамя спартыўных спаборніцтваў, можна ўбачыць тэатральныя пастаноўкі і наведаць выставу ўмельцаў.