У Токіа высвятляюць прычыну пажару на борце пасажырскага Boeing

21 мая 2018

Лайнер авіякампаніі Japan Airlines рухаўся ў Ганконг і на ўзлёце загарэўся. Сярод асноўных версій следства - узгаранне дапаможнага блока сілкавання ў хваставой частцы. З салона былі экстранна эвакуіраваныя 137 пасажыраў. Трое атруціліся ўгарным газам, зараз медыкі аказваюць ім дапамогу.