У Токіа праходзіць адна з найбуйнейшых у свеце выстаў відэагульняў

16 сентября 2016

Тэма гэтага года - віртуальная рэальнасць. Ачкі дапоўненай рэальнасці літаральна перамяшчаюць гульца ў лічбавую прастору. Госці могуць весці перастрэлкі з уяўнымі праціўнікамі або танцаваць з віртуальным партнёрам. Такую тэхналогію плануецца выкарыстоўваць і пры навучанні, аднак зараз многія распрацоўшчыкі выпускаюць гульні. Усяго ў выставе прымаюць удзел больш як 600 кампаній, а колькасць гульняў і праграм складае каля паўтары тысячы.