У Тэатры імя Вахтангава праходзіць развітанне з народным артыстам Уладзімірам Этушам

12 марта 2019

Развітанне з народным артыстам Уладзімірам Этушам праходзіць у гэтыя хвіліны ў Маскве, у Тэатры імя Вахтангава. Там акцёр праслужыў больш за 70 гадоў. Развітацца з мэтрам прыйшлі дзясяткі яго прыхільнікаў, калегі, грамадскія і культурныя дзеячы. У зале гучаць маналогі акцёра, якія  Этуш чытаў у тэатры і кіно. Пасля развітання адбудзецца крэмацыя артыста на Траекураўскіх могілках, а урна з прахам будзе пахаваная на Новадзявочых могілках  заўтра.