У Тайландзе адзначаюць Новы год

14 апреля 2014

Сонг-кран - так завуць традыцыйнае тайскае свята, якое доўжыцца тры дні ў самы спякотны час года. Гэта перамога кахання і павагі, свята, якое тайцы сустракаюць усёй сям'ёй. Ярчэй за ўсё тайскі Новы год адзначаюць на поўначы краіны ў горадзе Чыанг Май. Дарэчы, да 1888 года Сонг-кран быў адзіным Новым годам, які святкаваўся ў Тайландзе.